Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыспяшы́цца, ‑шыцца; зак.

Разм. Тое, што і прыспешыцца.

прыспяшы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго-што.

1. Тое, што і прыспешыць. Рыгор — вельмі цэльная натура. У пэўнай меры, ён нават максімаліст, ён не хоча чакаць, пакуль ход падзей прывядзе да належных рэвалюцыйных вынікаў, а гатовы гэтыя падзеі прыспяшыць, даць ім штуршок у пажаданым кірунку. Навуменка.

2. і без дап. Пастарацца хутчэй зрабіць што‑н.; паспяшацца. — А з стварэннем брыгады трэба прыспяшыць... Штаб партызан мае весткі, што хутка сюды прыйдзе дывізія рэгулярных нямецка-фашысцкіх войск. Гурскі.

прыспяшэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыспяшаць — прыспяшыць.

прысса́цца, ‑ссецца; зак.

Моцна прыстаць, ссучы што‑н.

прысса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., што.

Ссаннем прыцягнуць, прыціснуць да сябе.

прыстава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыставаць — прыстаць (у 1 знач.).

прыстава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце.

Незак. да прыстаць.

прыста́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца прыстаўкай. Прыставачная частка слова. // Які мае ў сваім складзе прыстаўку. Прыставачныя дзеясловы.

прыста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.

1. што. Паставіць, прысунуць блізка да чаго‑н. — Сядай тут, — сказала гаспадыня Ванюі прыставіла к ложку зэдлік. Кулакоўскі. Мы з Лёнем ўсталі, узялі яшчэ тры крэслы і прыставілі да свайго століка. Сабаленка.

2. што. Прыхіліць да чаго‑н., прыперці. Міканор вынес з гумна загадзя падрыхтаваную лесвіцу. Прыставіў да страхі, на самы рог гумна. Мележ. [Люда і Аржанец] прыставілі веласіпеды да сцяны і ўжо ішлі сюды. Брыль. // Вельмі наблізіць, прыкласці да чаго‑н. Клара прыставіла сціснутыя кулачкі да грудзей, і яе ўзбуджаны твар пачаў чырванець. Б. Стральцоў. Бацька прыставіў «буржую» рэвальвер да ілба. Лынькоў.

3. што. Далучыць, дадаць што‑н. новае да чаго‑н., ужо зробленага; паставіць дадаткова. Алік затрымаў на .. [сказах] свой удумлівы пагляд, затым абмакнуў .. пяро і прыставіў яшчэ па клічніку. Кулакоўскі. — Патрэбен план?! А ўзяць жа скуль?.. — Прыставіў к лічбе справа нуль. Маеўскі. // Прыбудаваць. Увішныя цімкаўцы грукалі сякерамі, складаючы зруб. Яны далі пару новых вянцоў і прыставілі тры сценкі да сянец старой Фэлькавай хаты. С. Александровіч.

4. каго-што. Прызначыць для нагляду, назірання, для аказання якіх‑н. паслуг. Прыбавіць няньку. □ Сабралі мы гэтых паноў, сагналі ў адно месца, варту прыставілі. Якімовіч. Хлопцы замкнулі Клышэўскага ў свіран і прыставілі вартаваць Петэра. Броўка. // Даручыць каму‑н. якую‑н. справу, работу. Спачатку прыставілі мяне падручным да каваля, у кузню. Пянкрат. — Марнее наш Стасік, — не раз гаварыла маці. — Хоць бы яго да якой работы прыставіць. Няхай.

5. каго-што. Разм. Прывесці, даставіць каго‑, што‑н. як доказ, для доказу. — Я поўнае сяло сведак прыстаўлю, што я з мужыкоў, сын наймічкі і нават не ведаю, хто мой бацька. Мурашка.

прыста́нак, ‑нку, м.

Тое, што і прыстанішча. — А чым вам тут, у цёткі Хімы, благі прыстанак? Хата вялікая. Гаспадарка добрая. Сабаленка. Змораныя дальняй дарогай, мы марылі толькі аб адным: хутчэй бы знайсці добры прыстанак ды адпачыць, каб прывесці сябе ў нармальны чалавечы выгляд. Лынькоў.