Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прысо́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прысольваць.

прысо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысаліць.

прысо́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыссаць і прыссацца.

2. ‑а. Прыстасаванне, пры дапамозе якога можна што‑н. прыссаць, прысмактаць. // Тое, што і прысосак.

прысо́сак, ‑ска, м.

Орган у раслін-паразітаў і ў некаторых жывёльных арганізмаў для прысмоктвання пажыўных рэчываў. Прысосак п’яўкі.

прысо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прысунуцца.

2. Зал. да прысоўваць.

прысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысунуць.

прысо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які прысоўваецца, які можна прысунуць. Прысоўны столік. Прысоўнае крэсла.

прысо́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які прысох, прыстаў. Маёр памацаў кабуру. Заўважыў плямы на гімнасцёрцы, ногцем вялікага пальца стаў саскрабаць прысохлы пясок. Беразняк.

прысо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. прысох, ‑ла; зак.

Падсохшы, прыстаць, прыліпнуць да чаго‑н. Скручаныя альховыя лісты прысохлі да галінак. Кулакоўскі. Таццяна развязала ручнікі, якімі яго перавязалі жанчыны і якія ўжо .. прысохлі. Шамякін. // перан. Захапіўшыся кім‑, чым‑н., закахацца. — Мала што. Трэба ўмець прываражыць. Эх, не на мяне .. [Уладзімір] нарваўся — прысох бы. Скрыган. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.

•••

Язык прысох гл. язык.

прысо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысачыць.