прысмо́ктвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прысмактацца.
2. Зал. да прысмоктваць.
прысмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прысмактаць.
прысмо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прысмаліць 2.
прысмо́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысмольваць — прысмаліць 2.
прысмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прысмаліць 2.
прысмыле́ць, ‑ее; зак.
Разм. Трохі падпаліцца, прысмаліцца. Яшка дакурыў цыгарку. Выціснуў з яе ўсё, што толькі можна было — аж пальцы прысмылелі. Пянкрат.
прысні́цца, ‑снюся, ‑снішся, ‑сніцца; зак.
З’явіцца, паказацца ў сне. І заспала. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка, хоць і не родная. Брыль. Кастусь варочаўся так і гэтак, але сон не браў яго. А калі нарэшце задрамаў, прыснілася Алеся. С. Александровіч. / у безас. ужыв. Нядобрыя сны пачалі сніцца Ульяне. Прыснілася ёй раз, што яна чэрпала ваду сваім чаравікам і піла яе. Колас.
прысні́ць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., каго-што.
Убачыць у сне. — Багаты будзеш, Янка, раз прысніў такі сон. — Калі б гэта была праўда, дык я гатоў яшчэ прысніць яго, — жартаваў Янка. Колас. Жартаўлівы смех дзявочы, Галасы-званочкі... Ці прысніў я, ці то ява?.. Праціраю вочы... Лойка. І чаго толькі мне не ўяўлялася! Неяк раз нават прысніў, быццам Наташа знайшла планшэтку і, замест таго, каб папярэдзіць нас, занесла яе ў сваю школу... Шыловіч. / у вобразным ужыв. Крумкач глюгу звесіў Над згніўшай калодай... Прысніла Палессе Мінулыя годы. Купала.
прысну́ць, ‑сну́, ‑сне́ш, ‑сне́; ‑снём, ‑сняце́; зак.
Разм. Заснуць, задрамаць на кароткі час. Лёгкая дрымота агарнула яго, а пасля ён і прыснуў трохі. Чорны.
прысо́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прысаліць.