прысмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.
Прыцягнуць, прыціснуць да сябе. [Ліда] упала на чорны, змяшаны з вугалем пясок. Паспрабавала падняцца, але плечы яе нібы што прысмактала. Федасеенка. // перан. Разм. Захапіць сабой.
прысма́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прысмаліць 1 (у 1 знач.).
прысмалі́цца, ‑смалюся, ‑смалішся, ‑смаліцца; зак.
Злёгку падпаліцца, прыпаліцца. Бровы прысмаліліся.
прысмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
1. каго-што. Злёгку падпаліць; прыпаліў. [Злобіч:] — Косы, косы не раскідай, Надзя! Ці хочаш, каб я прысмаліў іх? М. Ткачоў.
2. Разм. Прыпаліць, прыкурыць. [Федзя], прысеўшы, паспешліва закурвае. Я таксама прашу прысмаліць. Місько.
3. Моцна прыгрэць, прыпячы. А пасля Пятра прысмаліла спёка, і на загонах вузкіх, як шнуры, сялянскіх палосак усё села макам. Сабаленка.
прысмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак.
1. што. Злёгку, няпоўнасцю пасмаліць, прасмаліць. Прысмаліць човен.
2. каго-што. Прымацаваць смалою. Таго, што кахаў яе найбольш за другіх, прысмалілі валасамі да сасны... Асіпенка. // перан. Прыцягнуць, прывабіць. [Маці:] — І прашу, бярыся, прашу, за розум. Ну, скажы ты мне, чым гэты Васіль, галган стары, цябе прысмаліў? Савіцкі.
прысма́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысмальваць 1 — прысмаліць 1 і прысмальвацца — прысмаліцца.
прысма́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прысмаліцца.
2. Зал. да прысмальваць.
прысма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прысмаліць 1.
прысмірне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і прысмірэць. — Эх, і загарэлася я, Арына, — як сказала некалькі добрых слоў, дык .. [танкіст] адразу прысмірнеў. Мележ.
прысмірэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм. Сцішыцца, супакоіцца, уціхамірыцца. — Тады трэба паказаць.. [Тарэнту] сваю сілу, у саміх сабе знайсці на яго ўправу. Тады ён прысмірэе. Галавач. Некаторыя з .. [заможных сялян] агітавалі супроць калектывізацыі і былі высланы адгэтуль. Рэшта прысмірэла, пападціскала хвасты і сядзела ціха, сыкаючы на калгас спотайку. Колас.
прысмо́ктванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысмоктваць — прысмактаць і прысмоктвапца — прысмактацца.