прыруча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыручыць.
прыручы́цца, ‑ручуся, ‑ручышся, ‑ручыцца; зак.
1. Стаць ручным, прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. Алень хутка прыручыўся. □ Прыручыўся [заяц], стаў дваровы, У шкоду больш не пабяжыць. Калачынскі.
2. перан. Разм. Стаць даверлівым, паслухмяным.
прыручы́ць, ‑ручу, ‑ручыш, ‑ручыць; зак., каго-што.
1. Зрабіць ручным, прымусіць прывыкнуць да каго‑, чаго‑н. (жывёлу, птушку і пад.). А выведуцца маладыя арляняты, возьме [Гошка] адно з гнязда і прыручыць: няхай у іх будзе ручны арол. Даніленка. Выходзіць, калі добра даглядаць, абыходзіцца з ім як след, дык і ваўка можна прыручыць. Пальчэўскі.
2. перан. Разм. Зрабіць каго‑н. больш даверлівым, паслухмяным; прывучыць да сваіх парадкаў. «Малады яшчэ, толькі з інстытута, — цікуючы спадылба на Антона Антонавіча, разважаў Маслабаеў. — Яго няцяжка прыручыць, пад свой, так сказаць, уплыў узяць». Каршукоў. «Ну і мядзведзь, — думаў Сярмяжка, пазіраючы, як павольна клыпае гэты здаравяка. — Нічога, мы цябе прыручым». Дадзіёмаў.
прыручэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыручаць — прыручыць і прыручацца — прыручыцца.
прырыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
Разм. Загадзя падрыхтаваць. Рыжы яго гаспадар прырыхтаваў ужо яму лапці, анучы, двое штаноў. Чорны. Букрэй выбраў месца ў глухім кутку двара каля нейкай будыніны, прырыхтаваў на ўсякі выпадак наган. Колас.
прырэ́з, ‑у, м.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. прыразаць — прырэзаць (у 2 знач.).
прырэ́зак, ‑зка, м.
Участак зямлі, які прыразаецца да зямельнага надзелу. Прырэзак зямлі. Атрымаць прырэзак. □ Не захацела Зенька кукурузы на сваёй сядзібе... Адзінокая, яна будзе цягацца на той прырэзак у поле. Мыслівец.
прырэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1. каго. Перарэзаўшы горла, дабіць, паскорыць смерць. Каб скаціна доўга не мучылася, маці збегала па суседа дзядзьку Марку, і той прырэзаў яе. Лось. // Забіць на мяса (пра некаторых свойскіх жывёл). Было два выпадкі, калі Антось лічыў справу ўладжанай і нават збіраўся прырэзаць цялё на вясельную закуску. Нядзведскі.
2. што і чаго. Прыбавіць зямлі, зямельны ўчастак шляхам межавання, дадатковага размеркавання. Людзі ведалі, што каля дрэў збожжа расце меншае і радзейшае і згадзіліся прырэзаць на цень. Пальчэўскі. [Анісіму] прырэзалі зямлі, і цяпер ён адчувае сябе як бы і не прымаком. Сабаленка.
прырэ́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прырэзваць — прырэзаць.
прырэ́звацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прырэзваць.