Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыро́шчванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прырошчваць — прырасціць.

прыро́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прырошчваць.

прыро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прырасціць.

прырубе́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца каля рубяжа; прыгранічны. Прырубежная паласа. Прырубежныя землі.

прырулі́ць, ‑рулю, ‑руліш, ‑руліць; зак.

Разм.

1. Кіруючы рулём, пад’ехаць куды‑н., дасягнуць якога‑н. месца. Каля гадзіны ночы [Шэмет] прыруліў к плоту каля старшынёвай хаты ў Якімаўцы. Лобан.

2. што. Кіруючы рулём, падвесці што‑н. куды‑н., да якога‑н. месца. Прыруліць самалёт на ўзлётную паласу.

прыру́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прырульваць.

прыру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыруліць.

прыру́пець, ‑піць; безас. зак.

Разм.

1. Стаць неабходным, спатрэбіцца. Дзядзьку майму, Антонію Плахінскаму, прырупіла гэтым часам прыняць да Юзі зяця. Гарэцкі. Каму прырупіць, дык вочы пралупіць. Прымаўка.

2. Захацецца. Прырупіла есці.

прыру́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыручыць.

2. у знач. прым. Які стаў ручным, прывык да каго‑, чаго‑н. У адмыслова адбудаваных доміках і пячорах жылі ў іх прыручаныя вожыкі, вужы. Лынькоў. Клетку .. [Васілёк] павесіў у хаце і пасадзіў туды прыручанага грака. Лупсякоў.

прыруча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыручыцца.

2. Зал. да прыручаць.