Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прагі́б, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прагібаць — прагнуць.

2. Прагнутае месца.

прагіба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прагібаць — прагнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. прагібацца — прагнуцца.

прагіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прагнуцца.

2. Зал. да прагібаць.

прагіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прагнуць.

прагімна́зія, ‑і, ж.

Няпоўная сярэдняя агульнаадукацыйная ўстанова ў дарэвалюцыйнай Расіі.

прагі́н, ‑у, м.

Тое, што і прагіб (у 2 знач.).

прагіна́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прагінаць — прагнуць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. прагінацца — прагнуцца.

прагіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прагнуцца.

2. Зал. да прагінаць.

прагіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прагнуць.

прагле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прагледзець.