прыродазна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з вывучэннем прыроды. Прыродазнаўчыя навукі.
прыро́джанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прыроджанага.
прыро́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Уласцівы ад нараджэння. Прыроджаны імунітэт. Прыроджаны парок сэрца. □ У яе быў прыроджаны такт і уменне трымаць сябе сярод школьнікаў. Колас.
2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі‑н. уласцівасцямі, якасцямі для якой‑н. дзейнасці. Прыроджаны тэхнік. □ [Расолава:] — На маю думку, Іванова — прыроджаны хірург. Васілевіч.
прыро́днік, ‑а, м.
Разм. Спецыяліст па прыродазнаўчых навуках.
прыро́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыроды (у 1 знач.); створаны прыродай. Прыродныя з’явы. Прыродны газ. Прыродныя ўмовы. □ Андрыян Цітавіч падумаў, што гэты грудок і вярба як бы прыродны помнік Юлі. Марціновіч.
2. Такі, якім чалавек валодае ад самага нараджэння; прыроджаны. Прыродныя здольнасці. Прыродны розум. □ Гэта быў мужчына гадоў за трыццаць, адукаваны, вопытны арганізатар з прыродным дарам красамоўства. Машара. Алік злаваўся на самога сябе — прыродная тактоўнасць, сарамлівасць стрымлівала яго, хоць і хацелася проста ў вочы сказаць Леўкіну тое, што думаў пра яго. Дадзіёмаў.
3. Які па нараджэнню належыць да якой‑н. мясцовасці, краіны і пад.; карэнны. Прыродны мінчанін. Прыродны сібірак.
прыро́ст, ‑у, М ‑сце, м.
Павелічэнне ў колькасных адносінах; прыбаўленне. Прырост насельніцтва. Прырост прадукцыі. □ Людзі хапаліся за работу, каб выкарыстаць, покі не позна, кожную часіну, каб аддаць зямлі на захаванне і на прырост хоць малую колькасць збожжа і бульбы. Колас.
прыро́стак, ‑тка, м.
Разм. Малады парастак расліны.
прыро́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прырасціць.