прыпя́ць, ‑пну́, ‑пне́ш, ‑пне́; ‑пнём, ‑пняце́; зак., каго-што.
Разм.
1. Прыхіліць, прыперці да чаго‑н.
2. Прымацаваць дзе‑н., у якім‑н. месцы, прывязаць да чаго‑н. Гаспадар прыпяў Дзіка [сабаку] на самую кароткую прывязь, а сам стаіўся за вуглом. Сабаленка.
3. Зачыніць або запяць што‑н. часова або няпоўнасцю. Прыпяць акно занавескай.
прыпяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Дадаць да ўжо напячатанага; напячатаць дадаткова. Прыпячатаць некалькі фотаздымкаў.
2. Разм. Запячатаць чым‑н. Прыпячатаць пісьмо сургучом.
3. Разм. Паставіць пячатку на чым‑н. [Старшыня] хукне, плюне на пячатку І на чэк грашовы — раз! Прыпячатаў! Калі ласка, — У банк імчы! Бялевіч.
4. перан. Разм. Моцна прыціснуць; прыбіць. Першыя кроплі буйнога дажджу прыпячаталі пясок на двары і ўпалі на галаву Восілене. Броўка.
прыпяча́тванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпячатваць — прыпячатаць.
прыпяча́твацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыпячатваць.
прыпяча́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпячатаць.
прыпячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце, ‑пякуць; пр. прыпек, ‑пякла, ‑пякло; заг. прыпячы; зак.
1. каго-што. Разм. Пратрымаўшы доўгі час на агні, на жары, падпаліць. Прыпячы пірагі. // Трохі, злёгку спячы; апячы. Прыпячы руку правам. □ А запалка дагарэла і — чуць не прыпякла пальцаў — стухла. Баранавых.
2. каго-што і без дап. Моцна прыгрэць (пра сонца). На другі дзень, калі шчодра прыпякло гарачае веснавое сонейка, расада раптам пачала вянуць... Якімовіч. // безас. Пра адчуванне моцнай гарачыні. Наступаў Кірыла так напорыста і рашуча, што ледзь не ўлез у агонь — наблізіўся да кастра так блізка, што яму прыпякло калена. Шамякін. У Каляды тлела гімнасцёрка, але ён не заўважаў гэтага, вёў агонь, аж пакуль добра не прыпякло. Гурскі. // перан.; безас. Прыйсціся цяжка, крута. Чаго ж.. [Томчак] даў цягу адтуль у Польшчу? Відаць, прыпякло. Бажко. — На тваім месцы і я каго-небудзь супакойваў бы. А калі самому прыпякло... Асіпенка.
3. што. Прыкласці што‑н., змазаць чым‑н. едкім, пякучым (для лячэння, дэзінфенкцыі); прыпаліць. Прыпячы парэз ёдам.
4. што і чаго. Разм. Спячы дадаткова, у дадатак да ўжо спечанага. Прыпячы хлеба.
прыпячы́ся, ‑пячэцца; пр. прыпёкся, ‑пяклася, ‑пяклося; зак.
1. Прыстаць да чаго‑н. пры выпяканні. Ліст прыпёкся да хлеба.
2. Прыбавіцца ў вазе пры выпяканні.
прырабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.
1. што. Прымацаваць, трывала злучыць з чым‑н. Па вечарах [Ляткоўскі] стаў хадзіць з шомпалам, прырабіўшы да яго драўляную асаду. Вітка. // Прыбудаваць да чаго‑н. (якое‑н. памяшканне). [Бацька] да сяней прырабіў трысценак з адным акном, паставіў печ. Гурскі. Жыў Герасім у той жа маленькай варывеньцы. Толькі прырабіў да яе за гэты час дашчаную прыбудоўку з акенцам. Якімовіч.
2. Зарабіць у дадатак да асноўнага заработку. Прырабіць на разгрузцы вагонаў.
прырабля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прырабіцца.
2. Зал. да прырабляць.
прырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прырабіць.