Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зачаро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зачараваць.

зачарпну́цца,

гл. зачэрпнуцца.

зачарпну́ць,

гл. зачэрпнуць.

зачарсцве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў чэрствым, зацвярдзеў. Зачарсцвелы кавалак хлеба з агурком здаюцца незвычайна смачнымі. Навуменка. // перан. Бяздушны, нячулы. Бацька ўслед за дачкою трапіў у вір такіх падзей, якія здольны адрадзіць як уражлівую да новага маладую душу Таццяны, так і зачарсцвелую натуру старога чалавека. У. Калеснік.

зачарсцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чэрствым; зацвярдзець. Хлеб зачарсцвеў. □ Дзяжа так усохла і зачарсцвела, Што хлебная завязь звялася. Вітка. // перан. Стаць бяздушным, нячулым. Няўжо ты так зачарсцвела на сваёй рабоце, што страціла ўсялякую цікавасць да людзей? Шамякін. За стол чыноўніцкі.. [Язэп Макаравіч] учапіўся, у паперы закапаўся з галавой.. Ды вось бяда: ён зачарсцвеў душой. Валасевіч.

зачарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.

Пакрыць лініямі, рысамі; скарыстаць пад чарцяжы. Зачарціць ліст паперы. Зачарціць увесь альбом.

зачаса́ны і зачэ́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зачасаць.

зачаса́цца, ‑чашуся, ‑чэшашся, ‑чэшацца; зак.

Разм. Прыгладзіць грэбенем свае валасы; прычасацца.

зачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

Прыгладзіць валасы грэбенем у адным напрамку; прычасаць. Баляслаў вымыўся ўжо, зачасаў мокрыя валасы. Чорны.

зачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Чэшучы тапаром, завастрыць канец палкі, кала і пад. Зачасаць палю.

2. Зрабіць засечку, зачос. Зачасаць бервяно.

зачастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Стаміць, надакучыць, старанна частуючы.

2. і чаго. Пакаштаваць, паспрабаваць. — Добры дзень! [Дзед:] — Здароў, Рыгорка! — Усё ходзіш? — Так. Хаджу. — Зачастуй маёй махоркі, Пэўна, ёю дагаджу... Панчанка.