зачарсцвець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць чэрствым; зацвярдзець. Хлеб зачарсцвеў. ▪ Дзяжа так усохла і зачарсцвела, Што хлебная завязь звялася. Вітка. // перан. Стаць бяздушным, нячулым. Няўжо ты так зачарсцвела на сваёй рабоце, што страціла ўсялякую цікавасць да людзей? Шамякін. За стол чыноўніцкі.. [Язэп Макаравіч] учапіўся, у паперы закапаўся з галавой.. Ды вось бяда: ён зачарсцвеў душой. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)