Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прагарлапа́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм.

1. Вельмі моцна пракрычаць, праспяваць што‑н.

2. Гарлапаніць некаторы час.

прагарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.

1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго‑н.

2. Разграбаючы, прачысціць.

прагарта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Гартаючы, перабраць старонкі, лісты чаго‑н. Алеся зноў разгарнула падручнік, хутка прагартала некалькі старонак. Шамякін.

2. Гартаць некаторы час. У галаве.. [Мар’і Андрэеўны] скакалі лічбы, круціліся фразы — яна нездарма цэлы дзень прагартала ў бібліятэцы газеты. Хадановіч.

прагарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. Па-маладзецку праехаць вярхом на кані.

2. Гарцаваць некаторы час.

прага́рына, ‑ы, ж.

Выгаралая частка якой‑н. паверхні.

прагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які прагарэў, зрабіўся дзіравым.

прагарэ́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. Зрабіцца дзіравым ад агню. Страха можа прагарэць, агонь возьме яе з сярэдзіны, і яна загарыцца адразу ўся. Пташнікаў.

2. Згарэць зусім, ператварыцца ў вуглі. Дровы ў печы прагарэлі. // Скончыць гарэць, паліцца. Печ прагарэла.

3. перан. Разм. Пацярпець няўдачу, абанкруціцца, разарыцца. [Біржа] няспынна паведамляе, хто сёння нечакана разбагацеў, а хто прагарэў. «Звязда».

4. Гарэць некаторы час. Ліхтар прагарэў усю ноч.

прагасці́ць, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.

Прабыць у гасцях некаторы час.

прагасцява́ць, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.

Тое, што і прагасціць. У мінулым годзе ўсё лета прагасцявалі ў цёткі. Каршукоў.

прага́ўкаць, ‑ае; зак.

1. Гаўкнуць.

2. Гаўкаць некаторы час.