прыпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпрэгчы.
прыпра́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпрасці.
прыпражны́, ‑ая, ‑ое.
1. Такі, якога прыпрагаюць. Прыпражны конь.
2. у знач. наз. прыпражны́, ‑ога, м. Конь, запрэжаны ў прыпрэжку.
прыпра́сці, ‑праду, ‑прадзеш, ‑прадзе; ‑прадзём, ‑прадзяце; пр. прыпраў, ‑прала; зак., што і чаго.
Спрасці яшчэ, у дадатак да спрадзенага. Прыпрасці трохі нітак.
прыпра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. прыпраўляць — прыправіць (у 2, 3 знач.).
прыпра́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыправіць.
прыпраўля́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да прыпраўляць.
прыпраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прыправіць.
прыпрэ́гчы, ‑прагу, ‑пражэш, ‑пражэ; ‑пражом, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. прыпрог, ‑прагла і ‑прагла, ‑прагла і ‑прагло; зак., каго-што.
1. Упрэгчы яшчэ, да раней запрэжаных жывёл. На крутым пад’ёме, не спыняючы ходу, мужыкі прыпрэглі яшчэ трох коней. П. Ткачоў.
2. перан. Разм. Прымусіць далучыцца да каго‑, чаго‑н.; прыцягнуць. Паміж сабою дома яны не раз цішком разбіралі падзеі апошніх дзён, а цяпер, на сходзе, трэба ўсё гэта аформіць. А для законнасці яны і старасту Бабіча прыпрэглі сюды. Колас.
прыпрэ́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпрэгчы.