прыплю́снуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыплюснуць.
2. у знач. прым. Які мае выгляд прыціснутага з бакоў або зверху. Прыплюснуты нос. □ Твар у мужчыны круглы і прыплюснуты. Галавач.
прыплю́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць. Прыплюснуць галоўку цвіка.
2. Сціснуць, закрыць (павекі). Станішэўскі.. хітра прыплюснуў павекі, пакрытыя чырвонай сеткай жылак. Асіпенка. [Паненка] прыплюснула пяшчотна вейкі. Дубоўка.
прыплюсо́ўванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыплюсоўваць — прыплюсаваць.
прыплюсо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыплюсоўваць.
прыплюсо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыплюсаваць.
прыплю́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыплюшчыць.
прыплю́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прыплюшчыцца.
прыплю́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыплюшчыць.
прыплю́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Прыкрыцца павекамі (пра вочы). Загадчык аблана пазяхнуў, і вочы яго зноў патухлі і прыплюшчыліся. Шамякін. // Прыплюшчыць вочы. — Што знарок? — прыплюшчылася Лёдзя і прыўзнялася на руках. Карпаў.
прыплю́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Прыкрыць павекамі (вока, вочы); прыжмурыць. Дзяўчына ад яркага прамяністага святла прыплюшчыла вочы. Мележ. Падбярэцкі павярнуў галаву і прыплюшчыў падслепаватае вока, усміхнуўся. Пташнікаў.