Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыпле́сквацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыпляскацца.

2. Зал. да прыплескваць.

прыпле́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпляскаць.

прыпле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце, ‑плятуць; пр. прыплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. прыпляці; зак.

1. што. Плетучы, далучыць, прымацаваць што‑н. да чаго‑н., уплесці ў што‑н. Прыплесці драціну ў вяроўку.

2. перан.; каго-што. Разм. Ублытаць, умяшаць каго‑н. у што‑н. У справу прыйшлося прыплесці Серафіма Сараўскага. Колас. // Дадаць у гаворцы, расказе што‑н. прыдуманае або лішняе. «Навошта я хлушу? — думаў .. [Валік], седзячы за партай. — Для чаго прыплёў гэтыя вочы?» Жычка.

прыпле́сціся, ‑плятуся, ‑пляцешся, ‑пляцецца; ‑пляцёмся, ‑плецяцеся, ‑плятуцца; пр. прыплёўся, ‑плялася, ‑плялося; зак.

1. Прыйсці куды‑н., ідучы паволі, з цяжкасцю. Увечары, толькі сцямнела, да воза.. прыплёўся Міканор. Мележ. [Зоська:] А-а! Дзядочак к нам на госці прыплёўся. Купала. Прыплёўся [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі пярэднімі нагамі. Ваданосаў.

2. перан. Разм. Прыблюзніцца, здацца. «І трэба ж... прыпляцецца што...» — пацёр Адам.. вочы. Вышынскі.

прыпле́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыплесці.

прыпло́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Нованароджанае патомства (пераважна свойскіх жывёл або жывёл, якія маюць гаспадарчае значэнне). Гумно паўнела з кожным годам, І багацеў хлявец прыплодам. Колас. Праз некаторы час прывезлі яшчэ некалькі зуброў, якія хутка далі прыплод. В. Вольскі. // Прырост у свойскіх жывёл. Штогодні прыплод у жывёлагадоўлі. □ [Нікадзім:] — Не, сынку. Буду рабіць па-свойму. Мне яна [карова] яшчэ і прыплод дасць, вось пабачыш. Лупсякоў. Калісь ляснік калоду Да хвоі прывязаў, Ад пчол лясных прыплоду І ўзятку іх чакаў. Калачынскі.

прыпло́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае прыплод, які дае прыплод. Прыплодная самка.

прыплыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыплысці.

прыплы́сці і прыплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; пр. прыплыў, ‑плыла, ‑плыло; зак.

Плывучы, дасягнуць якога‑н. месца, прыбыць куды‑н. У тыю ж ноч, пад раніцу, прыплылі на лодцы са старым рыбаком дзедам Лаўрэнам Цімох Бураў і Алена Рыгораўна. Шамякін. Шмат год таму назад, калі яшчэ на месцы сённяшняй сталіцы Ісландыі было голае месца, першымі сюды прыплылі нарманы. Матрунёнак.

прыплюсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Дадаць, дабавіць пры падліку, пераліку і пад. Я палез у кішэню па грошы, але Паўловіч затрымаў маю руку. — Прыплюсуй да майго рахунку, — сказаў ён буфетчыцы. Радкевіч.