прыпе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыпячы.
прыпе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размяшчаецца каля печы. Прыпечны палок. □ [Мужчыны] тузаліся ўжо ля дзвярэй, зачапілі нагамі рагачы ў прыпечным закутку, і яны з глухім лязгатам пасыпаліся долу. Б. Стральцоў.
прыпёк 1, ‑у, м.
Прыбаўка ў вазе хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай мукі.
•••
Збоку прыпёку гл. збоку.
прыпёк 2, ‑у, м.
Моцная спёка, гарачыня ад сонца. І бярозавы пянёк Паміж дрэў высокіх У зацішку ў прыпёк Плакаў светлым сокам. Бялевіч. // (звычайна ў спалучэнні з прыназ. «на»). Месца, дзе асабліва моцна прыпякае сонца. Прыжмурыўшы вочы, сабака ляжаў на прыпёку пад сцяною хлеўчука і ляніва памахваў хвастом. Рылько. Густымі чорнымі плоймамі кружыліся і гулі на прыпёку мухі. Дуброўскі.
прыпёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыперці (у 1, 2 знач.).
прыпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
Пілуючы, прыгнаць, прыладзіць.
прыпіло́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпілоўваць — прыпілаваць.
прыпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпілаваць.
прыпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпілоўваць — прыпілаваць.
прыпільнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., каго-што.
Пільнуючы, дачакацца паяўлення каго‑, чаго‑н.; высачыць. [Тамаш:] — Я зачапіць яе не адважваўся, яна для мяне як святая была. А гэты гад прыпільнаваў, калі яна з вячорак ішла... Чарнышэвіч. «Трэба прыпільнаваць таго, хто сюды ходзіць, хоць бы прыйшлося сядзець тут да самай зімы», — падумаў Косця. Якімовіч. // перан. Дачакацца, выбраць (зручны момант, час і пад.). — Паспрабуйце дастаць добры план горада Мінска.. — Калі выпадзе зручны момант — паспрабуем. — Такі момант яны прыпільнавалі. Новікаў.
прыпільно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыпільнаваць.