Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыго́рбіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.

Зрабіць згорбленым, ссутуленым. Пастарэў, прыгорбілі гады Нупрэя. Гроднеў.

прыго́рблены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыгорбіць.

2. у знач. прым. Згорблены, ссутулены (ад старасці, немачы); крыху сагнуты. Па высокай прыгорбленай постаці прафесар Галынскі адразу пазнаў Ягуплу. Галавач. Жылісты, прыгорблены, .. [сын], як заведзены, кружыўся на падворку, мільгаў палатнянымі штанамі. Ракітны. На [біле] свайго воза сядзеў мужчына з тоўстым, трохі прыгорбленым носам. Арочка.

прыго́рклы, ‑ая, ‑ае.

Які набыў гаркавы смак; гаркаваты. Прыгорклае масла. □ Пад лагодным ясным сонцам.. ляжалі спапялелыя руіны, і цяжкі прыгорклы агідны пах ішоў ад іх. Самуйлёнак.

прыго́ркнуць, ‑не; зак.

Стаць гаркаватым, набыць гаркавы смак. Сала прыгоркла. Мука прыгоркла.

прыго́рнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыгарнуць.

прыго́ртвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыгарнуцца.

2. Зал. да прыгортваць.

прыго́ртваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыгарнуць.

прыго́ства, ‑а, н.

Прыгажосць, прываблівасць. Дзюбастая птушка хваліла прыгоства свайго жытла на свеце не зусім далікатным голасам. Чорны. І не таму, што ў ім [Вільнюсе] прыгоства многа. Што многа помнікаў далёкіх год, — Мы не сустрэлі там мілей нічога, Чым жыхары цудоўныя яго. Гілевіч.

прыграба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыгрэбціся.

2. Зал. да прыграбаць.

прыграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыгрэбці.