эскімо́сы, ‑аў;
Народнасць, якая жыве на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, а таксама ў СССР — у Чукоцкай аўтаномнай акрузе і на востраве Урангеля.
эскімо́сы, ‑аў;
Народнасць, якая жыве на палярным узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, у Грэнландыі, а таксама ў СССР — у Чукоцкай аўтаномнай акрузе і на востраве Урангеля.
эско́рт, ‑у,
Канвой, ахова, якая суправаджае каго‑, што‑н.
[Фр. escorte.]
эско́ртны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эскорту, належыць эскорту.
эску́да,
Грашовая адзінка Партугаліі і інш. краін вартасцю ў 100 сентава.
[Ісп. escudo.]
эскула́п, ‑а,
1.
2.
[Aesculapius — лацінізаваная назва старажытнагрэчаскага бога лячэння Асклепія.]
эсмі́нец, ‑нца,
Эскадраны мінаносец.
эспадрані́ст, ‑а,
Спартсмен, які займаецца фехтаваннем на эспадронах.
эспадро́н, ‑а,
Вучэбная зброя, якая прымяняецца ў фехтаванні.
[Фр. espadon ад ісп. espada — шпага.]
эспа́ндэр, ‑а,
Спартыўны снарад, які звычайна складаецца з дзвюх ручак, злучаных некалькімі рызінавымі шнурамі або спружынамі, для развіцця мышцаў рук, грудзей і спіны.
[Ад лац. expando — распасціраю, расцягваю.]
эспаньёлка, ‑і,
Кароткая і вузкая клінападобная бародка.
[Ад фр. espagnol — іспанскі.]