Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цукро́за, ‑ы, ж.

Спец. Адзін з вугляводаў, які змяшчаецца ў цукраносных раслінах (трыснягу, цукровых бураках і пад.).

цукро́зны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да цукрозы.

цукро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

1. Летні сорт ігрушы, якая дае дробныя прадаўгаватыя сакаўныя плады. Там, блізка каля плота бабкі Настусі, стаіць уцалелая ад пажару цукроўка. Місько.

2. Плод гэтага дрэва. Цукроўкі былі ўжо амаль спелыя. Чарнышэвіч.

цукры́стасць, ‑і, ж.

Уласцівасць цукрыстага; наяўнасць цукру ў чым‑н. Цукрыстасць раслін.

цукры́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе значную колькасць цукру (у 1 знач.). Цукрысты плод.

2. Які мае структуру цукру (у 2 знач.). Цукрыстыя рэчывы.