Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цепланасі́цель, ‑я, м.

1. Рухомае асяроддзе (газ, пара, вадкасць), якое скарыстоўваецца для пераносу цеплаты.

2. У ядзерным рэактары — вадкае або газападобнае рэчыва, якое выносіць з актыўнай зоны цяпло, што вылучаецца ў выніку рэакцыі падзелу ядзер.

цеплаперада́ча, ‑ы, ж.

Спец. Цеплаабмен паміж двума цепланасіцелямі або іншымі асяроддзямі цераз цвёрдую сценку, якая іх размяжоўвае.

цеплаправо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Сістэма труб для падачы гарачай вады, пары ад цеплацэнтралі да спажыўцоў.

цеплаправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Перанос энергіі ад больш пагрэтых участкаў цела да менш нагрэтых у выніку цеплавога руху і ўзаемадзеяння мікрачасцінак. Цеплаправоднасць металу. Каэфіцыент цеплаправоднасці.

цеплаправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Якому ўласціва цеплаправоднасць.

цеплапраду́кцыя, ‑і, ж.

Спец. Утварэнне цяпла ў працэсе жыццядзейнасці арганізма.

цеплапразры́стасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць цела прапускаць без паглынання цеплавыя інфрачырвоныя прамяні.

цепларэгуля́цыя, ‑і, ж.

Тое, што і тэрмарэгуляцыя.

цепласе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Сістэма цеплаправодаў, па якіх цеплавая энергія перадаецца спажыўцам з цеплаэлектрацэнтралей.

цепласілавы́, ‑ая, ‑ое.

Звязаны з перапрацоўкай цеплавой энергіі ў іншыя віды. Цепласілавы цэх. Цепласілавая ўстаноўка.