Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сцяжы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да сцяжына. Іванаў двор густа зарос травою — ад варот да хлява толькі вузкая сцяжынка. Навуменка. — Ідзі, хлопча, — сказаў [Сымон]. .. — Цяпер твае сцяжынкі светлыя: куды хочаш, туды і ідзі. Кулакоўскі.

сцяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ацяжэлы. Шмат з таго помніцца, — возьме калі ды ўсплыве. Вымыюць яго ўспаміны, як рачныя віры выносяць на паверхню ў паводку сцяжэлае палена-камень. Пташнікаў.

сцяжэ́нне, ‑я, н.

У лінгвістыцы — з’ява, пры якой два гукі сцягваюцца ў адзін гук. Сцяжэнне зычных.

сцяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Абл. Ацяжэць. Доля ты нашая — сумнае жніва, думка пра сноп, што сцяжэе ў руках... Капае званка на сэрца, на нізу горкая песня — сляза жаўрука... Таўлай.

сцяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцякаць — спячы.

сцяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сцячыся.

2. перан. Сыходзіцца, з’язджацца, збірацца ў адно месца (пра людзей). [Начальнік:] — Успомніце, Фадзей Сысоевіч, як па адным прыбывалі ў цэх станкі, як з усіх куткоў горада сцякаліся да нас людзі. Мыслівец. // Паступаючы з розных месцаў, збірацца дзе‑н. Сюды ж [у Тураў] сцякаліся здабыткі працы і промыслаў навакольнага насельніцтва. «Маладосць». Сюды [да партызан] з усяго наваколля сцякаліся весткі пра ворага. Новікаў.

сцяка́ць, ‑ае; незак.

1. Незак. да сцячы.

2. Цячы, працякаць, спускаючыся адкуль‑н. Некаторы час маўчалі, слухаючы, як недзе непадалёк цурчаў, сцякаючы ў раку, ручай ды на другім беразе раз-поразу крычаў драч. Сіняўскі.

сцяле́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сцялежыць.

сцяле́жвацца, ‑аецца.

Незак. да сцялежыцца.

сцяле́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сцялежыць.