Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нізкапакло́ннічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца нізкапаклонствам.

нізкапакло́нства, ‑а, н.

Рабскае пакланенне перад кім‑, чым‑н.; паводзіны нізкапаклонніка.

нізкапро́бнасць, ‑і, ж.

Якасць і ўласцівасць нізкапробнага.

нізкапро́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае нізкую пробу (пра золата, серабро).

2. перан. Разм. Невысокай якасці; дрэнны. Нізкапробная драматургія.

нізкаро́сласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан нізкарослага.

нізкаро́слы, ‑ая, ‑ае.

Невялікага росту; невысокі. Пярэдні, нізкарослы сібірак, раз-пораз зрываўся на бег. Кулакоўскі. Нізкарослая вярба гусціцца тонкім веццем. Чорны.

нізкасо́ртнасць, ‑і, ж.

Якасць і ўласцівасць нізкасортнага.

нізкасо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Нізкага сорту, нізкай якасці. Нізкасортны тавар. □ За месяц-паўтара прамяты быў увесь лён. Ільновалакно аказалася нізкасортным. Лён перамок... Барашка.

нізкаство́лы, ‑ая, ‑ае.

Які мае невысокі ствол (пра дрэвы, расліны).

нізкаўраджа́йны, ‑ая, ‑ае.

Які дае нізкі ўраджай. Нізкаўраджайны сорт пшаніцы.