Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зубні́ца, ‑ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных з буйнымі белымі, палевымі або пурпурнымі кветкамі.

зубны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да зуба. Зубны нерв. Зубны боль. // Прызначаны для догляду, зберажэння зубоў. Зубны парашок. Зубная шчотка. // Які мае адносіны да лячэння зубоў. Зубны ўрач. Зубны кабінет.

2. Які вымаўляецца пры ўдзеле зубоў (пра гукі). Зубны зычны.

зубо́к, ‑бка, м.

1. мн. зубкі, ‑бак. Памянш. да зуб (у 1 знач.).

2. мн. зубкі, ‑оў. Долька ў галоўцы часнаку. Зубок часнаку.

•••

На зубок — дакладна, дасканала (вывучыць, ведаць і пад.). Савецкую і партыйную работу ў мірных умовах Галай ведаў на зубок. Асіпенка.

зубр, ‑а, м.

1. Дзікі лясны бык сямейства пустарогіх. У Белавежскай пушчы жывуць зубры, дзе-нідзе трапляюцца мядзведзь. «Звязда».

2. перан. Разм. Пра буйнога спецыяліста, уплывовую асобу ў якой‑н. галіне дзейнасці. Максіма здзівіла, што сярод .. [пракурораў] няма зубра абвінавачання пракурора Пжылуцкага, аўтара абвінаваўчага акта. Машара. // Пра таго, хто ўпарта трымаецца сваіх адсталых поглядаў. Лаяў арыштаваных толькі .. дваранскі з’езд, але ад гэтых зуброў, ад гэтага гнязда цемрашальства ніхто нічога іншага і не чакаў. Караткевіч.

зубрабізо́н, ‑а, м.

Помесь зубра з бізонам.

зубраня́ і зубранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня зубра.

зубро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зубра (у 1 знач.). Зубровы гадавальнік.

зубро́ўка, ‑і, ДМ ‑броўцы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў (змяшчае кумарын і скарыстоўваецца для араматызацыі напіткаў, прыгатавання настоек).

2. Гарэлка, настоеная на такой траве.

зубры́ла, ‑ы, Д ‑у, Т ‑ам, м.; Д ‑е, Т ‑ай, ж.

Разм. Той (тая), хто займаецца зубрэннем. бяссэнсавым завучваннем чаго‑н.

зубры́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зубра, зуброў, належыць ім. Зубрыны статак.