дзяду́ня, ‑і, м.
Тое, што і дзядуля. [Жанна:] Дзядуня, мне каб трошачкі чаго з’есці, я адразу б і заснула. Шамякін. — Ой, дзядуня! Вазьмі і мяне з сабою, — папрасілася Надзя. Даніленка.
дзяды́ 1, ‑оў; адз. няма.
1. Людзі, якія жылі раней; продкі. Дзяды і прадзеды. □ Дзяды нашы білі драпежнікаў прускіх, Не даўшы надзець на сябе кайданы. Броўка.
2. Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад. Апошняе [ворыва] скончым на гэтым тыдні, і ў суботу, на дзяды, якраз можна будзе грэчку сеяць. Гартны.
дзяды́ 2, ‑оў; адз. дзед, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Пустазелле з калючым лісцем і сцяблом, з лілавата-чырвоным суквеццем; бадзяк. Густа буялі каструбаватыя калючыя кусты дурнап’яну, дзядоў ды крапівы. Мележ.
2. Пустазелле з шырокім лісцем і ўчэпістымі суквеццямі-шышкамі; лопух. // Учэпістыя суквецці-шышкі гэтай расліны. [У Паўліка] пяты парэпаныя, шапка дзіравая, штаны ўсе ў дзядах. Грахоўскі.
дзяжа́, ‑ы́; мн. дзе́жы (з ліч. 2, 3, 4 дзяжы́), дзеж; ж.
Вялікая дзежка; тое што і дзежка. — Пайду на пякарню, — Янук парашыў, — Люблю, калі пыхкае цеста ў дзяжы! Муравейка. Пачэсны кут займае ў светлых хатах заквашаная хлебная дзяжа. А. Александровіч. // Спец. Частка цестамясілкі на хлебазаводах у выглядзе жалезнай луджанай пасудзіны.
дзя́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.
Памянш. да дзяга; тое, што і дзяга. З-пад дзяжкі вылазіць кашуля, і вецер гуляе па грудзях. Пташнікаў.
дзяжу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Пакой, памяшканне для дзяжурства. У маленькай, цеснай дзяжурцы было цёпла, утульна. Новікаў. У пакоі начальніка было цёмна, свяцілася толькі акно ў дзяжурцы. Мележ.
дзяжу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выконвае тыя ці іншыя службовыя або грамадскія абавязкі ў парадку чаргі. Дзяжурны міліцыянер. □ Доўга сядзець у палаце, непакоіць хворага дзяжурны доктар не дазваляў. Пальчэўскі. // у знач. наз. дзяжу́рны, ‑ага, м.; дзяжу́рная, ‑ай, ж. Асоба, якая ў парадку чаргі выконвае свае службовыя або грамадскія абавязкі. Дзяжурны па вакзалу. Дзяжурны па кухні. □ У казарме чутны асцярожныя крокі дзяжурнага, які штораз паглядае на гадзіннік. Каваль. Аператыўны дзяжурны зараз жа пазваніў у эскадрыллі, перадаў загад камандзіра палка. Алешка. // Які працуе ў гадзіны перапынку або ў дні адпачынку іншых падобных устаноў. Дзяжурная аптэка. Дзяжурны магазін.
2. Прызначаны для дзяжурства. У дзяжурным пакоі рэзка і трывожна зазваніў тэлефон, і Стась кінуўся да яго. Мікуліч. // у знач. наз. дзяжу́рная, ‑ай, ж. Пакой, памяшканне для дзяжурства. Зайсці ў дзяжурную.
3. Загадзя падрыхтаваны для неадкладнага выкарыстання. Дзяжурная страва ў рэстаране. // перан. Загадзя прыдуманы, завучаны. Дзяжурная фраза. Дзяжурны жарт. □ Паходня паспрабаваў быў чытаць тэзісы, але і самому яму стала сумна, нібы гэта былі чужыя, дзяжурныя словы, паўтораныя сотні разоў. Хадкевіч.
[Ад фр. de jour— які адносіцца да гэтага дня.]
дзяжу́рства, ‑а, н.
Выкананне абавязкаў дзяжурнага. Кругласутачнае дзяжурства. Заступіць па дзяжурства. □ У часе дзяжурства [Ліда] амаль не выходзіла з .. палаты [Чарнышова]. Шамякін.
дзяжу́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
1. Быць дзяжурным (у 1 знач.). Дзяжурыць ля тэлефона. □ У гарачыя дні малацьбы і адпраўкі хлеба дзяржаве Грысь сам і дзяжурыў на пароме, бо ніхто так не ўмеў наладзіць усе пераправачныя прылады, як гэта мог зрабіць стары Вячэра. Кулакоўскі.
2. Неадлучна знаходзіцца дзе‑н. пры кім‑, чым‑н. з якой‑н. мэтай. [Пан Яндрыхоўскі:] Падрыхтаваць сорак фурманак, каб дзяжурылі тут, у маёнтку. Крапіва.
дзяк, ‑а, м.
1. У Старажытнай Русі — пісец у князя, у 14–17 стст. — службовая асоба, якая займала адказныя пасады ў дзяржаўных установах. Думны дзяк.
2. Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык. Дзяк кожную хвіліну бегаў з кліраса за алтар і ніяк не мог уцяміць, што гэта такое дзеецца. Чарот.
[Ад грэч. diákonos — служка.]
дзя́ка, ‑і, ДМ дзяцы, ж.
Разм. Падзяка. — От, дзякуй вам, Філіпавіч, — і гэтую дзяку, як вастрыё, кінула дзяўчына ў мяне. Наўроцкі. Дзякай сыт не будзеш. Прыказка.