дзяжа́, ы́; мн. дзе́жы (з ліч. 2, 3, 4 дзяжы́), дзеж; ж.

Вялікая дзежка; тое што і дзежка. — Пайду на пякарню, — Янук парашыў, — Люблю, калі пыхкае цеста ў дзяжы! Муравейка. Пачэсны кут займае ў светлых хатах заквашаная хлебная дзяжа. А. Александровіч. // Спец. Частка цестамясілкі на хлебазаводах у выглядзе жалезнай луджанай пасудзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)