дзяк, ‑а,
1. У Старажытнай Русі — пісец у князя, у 14–17 стст. — службовая асоба, якая займала адказныя пасады ў дзяржаўных установах.
2. Ніжэйшы царкоўны служыцель у праваслаўнай царкве; псаломшчык.
[Ад грэч. diákonos — служка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)