Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ахарактарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

Даць характарыстыку каму‑, чаму‑н. Пра гэтага чалавека [Арэшкіна] Жураўскія не расказвалі, мабыць, не ведалі, а загадчык райана ахарактарызаваў коратка: «Завуч у вас вопытны». Шамякін.

ахарашы́цца, ‑рашуся, ‑рошышся, ‑рошыцца; зак.

Разм. Тое, што і абхарашыцца. Шпакі, паснедаўшы у полі, Пад скрып санлівы жураўля І перадражняць цябе ўволю, І ахарошацца здаля. Гаўрусёў.

ахарашы́ць, ‑рашу, ‑рошыш, ‑рошыць; зак.

Разм. Тое, што і абхарашыць.

ахаро́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да ахарашыцца.

ахаро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ахарашыць.

аха́яны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ахаяць.

аха́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Старанна прыбраць сябе, набыць прыстойны выгляд. // Ачысціцца (ад бруду). Загаілі трохі раны Ды ахаяліся з бруду. Крапіва.

аха́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Прыбраць, прывесці ў прыстойны выгляд, ачысціць каго‑, што‑н.

ахво́сце, ‑я, н.

1. Воўна, якая састрыгаецца з хваста, ног, галавы.

2. перан. Паслугачы, прыхільнікі рэакцыйных грамадскіх груповак; рэшткі разгромленых рэакцыйных арганізацыя. Нацыяналістычнае ахвосце. Фашысцкае ахвосце.

ахво́та, ‑ы, ДМ ‑воце, ж.

1. Жаданне задаволіць якія‑н. свае патрэбы, імкненні, схільнасці, захапленні. У нашай цудоўнай Савецкай Айчыне шлях у жыццё ім шырока адчынен і да навукі, да усякай работы, абы ты здольнасці меў і ахвоту. Дубоўка. З гулам, з грукатам страшэнным Яна [маланка] рухае машыны. Хутка бегае па дроце (Не па ўласнай хоць ахвоце). Крапіва. Іліко плёскаўся ў вадзе, колькі было ахвоты. Самуйлёнак. Дзе няма ахвоты, там няма работы. Прыказка.

2. безас. у знач. вык. Ёсць жаданне што‑н. рабіць. Хай глядзіць ён [звярок] на людзей І на іх работу... Бор грыміць, звініць, гудзе, Мне спяваць ахвота! Бялевіч.

3. Разм. Пара цечкі, жаданне да спарвання ў самак.

•••

Адбіць ахвоту гл. адбіць (у 5 знач.).

Ахвота бярэ — ёсць жаданне да чаго‑н.

Паддаць ахвоты гл. паддаць.

Сагнаць ахвоту гл. сагнаць.