Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агра́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае, што.

Незак. да аграніць.

аграпрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Аграпрамысловы комплекс.

агра́рнік, ‑а, м.

Разм. Спецыяліст па аграрных пытаннях.

агра́рны, ‑ая, ‑ае.

Сельскагаспадарчы, звязаны з землекарыстаннем, землеўладаннем. Аграрная краіна. Аграрная палітыка. Аграрная праграма. Аграрнае пытанне. Аграрнае заканадаўства. Аграрны крызіс. Аграрны раён. Аграрны рух.

[Лац. agrarius.]

агра́рый, ‑я, ж.

Кніжн.

1. Буйны землеўладальнік, памешчык-абшарнік.

2. Член партыі буйных землеўладальнікаў, адной з найбольш рэакцыйных арганізацый у капіталістычных краінах.

[Ад лац. agrarius — зямельны.]

агратэ́хнік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне агратэхнікі.

агратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Сістэма прыёмаў вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

агратэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да агратэхнікі. Агратэхнічныя мерапрыемствы. Агратэхнічныя курсы.

агра́фі́я, ‑і, ж.

Расстройства або поўная страта здольнасці пісаць.

[Ад грэч. a — адмоўная часціца і gráphō — пішу.]

агра́фка, ‑і, ДМ ‑фцы; Р мн. ‑фак; ж.

Разм. Своеасаблівая шпілька, якая ужываецца для прымацавання чаго‑н. да адзення, змацавання тканін; англійская шпілька. — Міша, — пазвала.. [жанчына] раптам маленькага хлопчыка.. — Я табе, сынок, пакладу ў кішэню ключ, а каб не згубіў, прышпілю аграфкай. Карпюк.

[Фр. agrafe.]