Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыпасава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпасаваць.

прыпасава́цца, ‑суецца; зак.

Прыладзіцца адпаведна форме, памеру (пра дэталі, часткі); прыгнецца.

прыпасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Прыладзіць (дэталі, часткі) адпаведна форме, памеру і пад.; прыгнаць.

прыпаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпасці́.

прыпа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпасвіць.

прыпа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце; пр. прыпасвіў, ‑віла; заг. прыпасі; зак., каго-што.

Разм.

1. Папасвіць дадаткова. Сёння мы з Міхасём пастараліся вельмі ўдала, — прыпасвілі сваіх кароў на панскім лузе. Брыль.

2. Трохі спасвіць, патравіць. [Тонік] ужо трэці дзень асцерагаўся Сямёна Мокуця. Летась ён гэтак выратаваўся ад Мартына Корсака, калі прыпасвіў яго авёс. Адамчык.

прыпа́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыпасці́.

прыпасо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыпасоўваць — прыпасаваць.

прыпасо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыпасавацца.

2. Зал. да прыпасоўваць.

прыпасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыпасаваць.