скутэры́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спартсмен гоншчык на скутэры.
скутэры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да скутэрыст.
скуфе́йка, ‑і, ДМ ‑фейцы; Р мн. ‑феек; ж.
Памянш. да скуф’я; тое, што і скуф’я. Сівому манаху памагае малады, з рэдкай русай бародкай.. Абодва манахі ў белых палатняных падрасніках і ў чорных шапках-скуфейках. В. Вольскі.
скуфе́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скуф’і.
скуф’я́, ‑і, ж.
Спічастая шапка з чорнага або фіялетавага аксаміту ў праваслаўнага духавенства, манахаў.
[Грэч. skuphia.]
скуць, скую, скуеш, скуе; скуём, скуяце; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і скаваць. Скуць ланцуг. □ Дарэмна каты лютуюць, — Народ ім не скарыць, Не скуць Карэю путамі. Танк.
ску́чанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скучанага; цесната, вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. на малой тэрыторыі. Скучанасць жывёлы на пашы. Скучанасць хат у старой вёсцы.
ску́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скучыць.
2. у знач. прым. Размешчаны кучна, блізка адзін ад другога. Скучаныя на беразе лодкі.
ску́чвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скучыцца.
2. Зал. да скучваць.
ску́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скучыць.