Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з прынцыпамі, заснаваны на прынцыпах. Прынцыповая розніца. Прынцыповае пытанне. Прынцыповае рашэнне. Прынцыповая спрэчка.

2. Які строга прытрымліваецца прынцыпаў, кіруецца імі ў сваіх паводзінах. Прынцыповая палітыка. Прынцыповы чалавек.

прынцэ́са, ‑ы, ж.

Тытул жонкі або дачкі прынца.

прыню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прывыкнуць да якога‑н. паху. Ад смуроду нельга было прадыхнуць, нягледзячы на сцюдзёную пару. Гэта варылі касцяную муку.. А людзі ўжо прынюхаліся, пахла ім талеркаю смачнага супу. Гарэцкі.

2. Старанна, уважліва панюхаць, імкнучыся распазнаць які‑н. пах. Пахла смажанай цыбуляй, гарачым салам і, калі добра прынюхацца, нават і рыбай. Брыль. — Прынюхайся. Ты нічога не чуеш? — запытаўся ў Васіля, які вадзіў коней. Даніленка.

прыню́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да прынюхацца (у 2 знач.).

прыняво́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыняволіць.

прыняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Прымусіць зрабіць што‑н. супраць волі, жадання.

прыняво́львацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прынявольваць.

прыняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыняволіць.

прынясе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыносіць — прынесці (у 3, 5 знач.).

прыня́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыняць.