прыме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымешваць 2 — прымяшаць.
2. Тое, што прымешана; прымесь, дамешак. Квас гэты смачны, яго пах адмысловы, у ім адчуеш не толькі водар бярозы, але і травы з прымешкай сасновай жывіцы. Пестрак.
прымёрзлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыстаў, прымёрз да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Млелі на сонцы цэлыя плашкі лёду з прымёрзлымі пластамі саломы. Вітка. У дварах жа стаялі драбіны з чорнымі ад прымёрзлай гразі кал[ёса]мі... Чорны.
2. Трохі, няпоўнасцю замёрзлы; падмёрзлы. [У бацькавай торбе] часамі не толькі прымёрзлы хлеб застаецца, але і скварка ці кавалак каўбасы. Брыль.
прымільга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Стаць звычайным, прывычным, страціць арыгінальнасць (пра тое, што часта сустракаецца). Прымільгаліся палі, лясы, лугавіны і здаваліся шэрымі, аднолькавымі. Чарнышэвіч. Канстанцін Міхайлавіч вельмі трапна парадзіруе акамянелыя звароты, што сапраўды прымільгаліся ў неразборлівай прозе. Лужанін.
прыміна́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прымяцца.
2. Зал. да прымінаць.
прыміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прымяць.
прымі́ранасць, ‑і, ж.
Стан прыміранага; заспакоенасць.
прымі́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прымірыць.
2. у знач. прым. Які прымірыўся, пагадзіўся з кім‑н.; заспакоены. Потым .. [Марына Паўлаўна і Вера] прыміраныя, блізкія, з дружнай энергіяй узяліся за сваю супольную работу. Зарэцкі.
прыміра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прымірыцца.
2. Зал. да прыміраць.
прыміра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прымівыць.
прыміры́цель, ‑я, м.
Той, хто прымірае каго‑н. з кім‑н. Выступаць у ролі прымірыцеля.