прымацава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымацаваць і прымацавацца.
прымацава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прымацаваць.
прымацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.
1. Моцна, трывала далучыцца, прыстаць.
2. Стаць на ўлік дзе‑н. Прымацавацца да паліклінікі. □ [Лютынскі:] Ведаеш, Мікола. Я хачу да якой-небудзь вытворчай ячэйкі прымацавацца. Крапіва.
прымацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго-што.
1. Моцна, трывала далучыць, прырабіць да чаго‑н. Прымацаваць канькі да чаравіках. □ Канькоў прымацаваў шпагат да рамы, павесіў партрэт на сцяну. Асіпенка. Віктар прымерваецца, дзе б лацвей прымацаваць антэну для тэлевізара Самахвалавай. Даніленка.
2. Ускласці на каго‑н. якія‑н. абавязкі; перадаць у чыё‑н. распараджэнне, пад чыю‑н. апеку. Цяпер .. [Тані] вельмі хацелася, каб гэтага Разумоўскага прымацавалі да свінафермы. Лупсякоў. Да яе [Чарнецкай] звяна.. прымацавалі два кані. Паслядовіч. Тут жа піянеры вырашылі прымацаваць да Сухапарава больш моцнага па рускай мове Валерыя. Шыловіч.
3. Узяць на ўлік, зарэгістраваць дзе‑н. Прымацаваць новага супрацоўніка да прафсаюзнай арганізацыі.
прыма́цкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і прымачы. Жаніўся — хлеб горкі прымацкі, Ссівеў, а свайго і не еў. Жычка.
прымацо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымацоўваць — прымацаваць і прымацоўвацца — прымацавацца.
прымацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прымацавацца.
2. Зал. да прымацоўваць.
прымацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прымацаваць.
прыма́цтва, ‑а, н.
Разм. Становішча прымака; знаходжанне ў прымах. [Лоўгач:] — Ну, што ж... Не ўхваляю я твайго прымацтва. Савіцкі.
прыма́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыняцца.
2. Зал. да прымаць.
•••
Прымацца ў разлік — тое, што і брацца ў разлік (гл. брацца).