прыма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прымазваць — прымазаць.
2. У азартных гульнях — грошы, якія дадаюцца кім‑н. да стаўкі якога‑н. іграка.
прымайстрава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прымайстраваць.
прымайстрава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Разм.
1. Прыладзіцца, размясціцца дзе‑н. Каму ўрачы не дазвалялі выходзіць з палат, тыя прымайстраваліся на вокнах, каб хоць здалёк зірнуць на героя. Дудо. Сяляне паселі каля плота, іншыя прымайстраваліся на бярвенні. Чорны.
2. Уладкавацца куды‑н., атрымаць якое‑н. месца, пасаду. Некалькі чалавек нават прымайстраваліся на працу ў горадзе. Карпюк.
прымайстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разм.
1. Прымацаваць да чаго‑н., злучыць з чым‑н. [Джвучка] прымайстраваў сам у кузні да перадка бочку і праклаў ад кароўніка ля плота дарогу да моста. Пташнікаў. Нешта, відаць, перашкодзіла Даміру прымайстраваць партрэт да сцяны! Асіпенка.
2. Размясціць, палажыць, паставіць дзе‑н. Я на выпадак бою ямчэй прымайстраваў за плячамі рацыю. Няхай. Звязаўшы ўсё гэта [адзежу], прымайстраваў за плечы і асцярожна ўвайшоў у ваду. Скрыпка.
3. Прыладзіць, прыстасаваць якім‑н. чынам. Мне здаецца, калі б прымайстраваць нашы калёсы на гэткія гладкія рэйкі, яны б каціліся. Баранавых. [Сабяга] ніяк не мог прымайстраваць, каб толькі да сябе.. [дзверы] адчыняць. Шахавец.
прымайстро́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прымайстравацца.
2. Зал. да прымайстроўвае.
прымайстро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прымайстраваць.
прыма́к, ‑а, м.
Муж, якога прынялі ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме жонкі. — Няхай бы Надзя прымала прымака і жылі на здароўе... Васілевіч. А больш за ўсё пакрыўдзіла Змітрака ў іхняй гаворцы з жонкай тое, што Ганна намякнула яму, што ён у яе прымак і што будзе ўсё так, як яна скажа. Кавалёў.
прымако́ў, ‑ова.
Які мае адносіны да прымака, належыць прымаку. Прымаковы дзеці.
прымалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што і чаго.
Разм. Намалаціць дадаткова, дадаць да намалочанага раней. Прымалаціць збожжа.
прымалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прымаляваць.