прылі́цца, ‑льецца; зак.
Разм. Тое, што і прыліць (у 1, 3 знач.).
прылі́цце, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыліць.
прылі́ць, ‑лью, ‑льеш, ‑лье; ‑льём, ‑льяце і ‑лію, ‑ліеш, ‑ліе; ‑ліём, ‑ліяце; пр. прыліў, ‑ліла, ‑ліло; заг. прылі; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падступіць, прыцячы, хлынуць (пра вадкасць). Хваляй прыліла кроў да галавы — стала горача, стукнула ў скронях, здалося, што паволі крутнулася зямля. Дамашэвіч.
2. што і чаго. Разм. Дадаць чаго‑н. вадкага, да ліць.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Раптоўна ўзнікнуць, ахапіць каго‑н. (пра якое‑н. пачуццё). Хваля гневу і энергіі прыліла да сэрца. Маўр. Новая хваля сораму прыліла да .. [Крысцінінага] стомленага, бледнага твару, пазбавіла яе мовы. Васілевіч. У пяць разоў больш прыліло ў Ігнася злосці. Чорны.
прылі́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прылічыць.
прыліча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прылічаць.
прыліча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прылічыць.
прылі́чванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прылічваць — прылічыць.
прылі́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прылічваць.
прылі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прылічыць.
прылічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.
1. Дадаць, далучыць пры падліку. Прылічыць пэўную суму грошай да агульных выдаткаў. Прылічыць памылкова дзесяць рублёў.
2. Назначыць куды‑н. для адбывання службовых абавязкаў. Прылічыць навабранцаў да воінскай часці.
3. Прызнаць кім‑, чым‑н., аднесці да ліку каго‑, чаго‑н. Прылічыць раман да гістарычных. Прылічыць пісьменніка да класікаў.