Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

затра́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затраціцца.

2. Зал. да затрачваць.

затра́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затраціць.

затрашча́ць і затрашчэ́ць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак.

Пачаць трашчаць, трашчэць. // Трэснуць; пратрашчаць, пратрашчэць. Тэлефон суха затрашчаў і раптам сціх. Чорны.

затрубі́ць, ‑трублю, ‑трубіш, ‑трубіць; зак.

Пачаць трубіць. // Пратрубіць. [Пастух] затрубіў у рог і ляснуў, як стрэліў, пугаю. Сабаленка.

затру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць трухаць.

затрыво́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Пачаць трывожыцца.

затрыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Пачаць трывожыць.

затры́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Пачаць трызніць.

затрыма́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. затрымаць.

затрыма́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад затрымаць.

2. у знач. наз. затрыма́ны, ‑ага, м.; затрыма́ная, ‑ай, ж. Той (тая), каго ўзялі пад варту або арыштавалі. — Ніхто не адмаўляе вашага права страляць у затрыманага, калі ён спрабуе ўцякаць. Лынькоў. Усе пешыя паліцыянты абкружылі кардонам затрыманых і павялі ў дырэкцыю. Пестрак.