прыла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да практыкаванняў на спартыўных прыладах.
прылажы́цца, ‑лажуся, ‑ложышся, ‑ложыцца; зак.
1. Тое, што і прыкласціся. Прылажыўся дзед Талаш, і гулкі стрэл здрыгануў лясную глухмень. Колас. На першай днёўцы ён [Калодка] так старанна прылажыўся да нашага запасу хлеба, што яго паменшала адразу на некалькі дзён, а мы з Міколам першы раз ўздыхнулі. Брыль.
2. Пацалаваць каго‑, што‑н., злёгку дакрануўшыся губамі. Сарока за руку падвяла да маткі самых малых Косціка і Вольку, якія паслухмяна прылажыліся да матчынага твару. Мележ. І, не перахрысціўшыся, [Базыль] прылажыўся да крыжа. Нікановіч.
прылажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што.
Разм. Тое, што і прыкласці. Прылажыць палец да вуснаў. Прылажыць намаганні. □ Марцін прылажыў вуха да шыбіны і слухаў. Пестрак. [Парамоніха:] — Рамонкам трэба прылажыць [рану], добра гоіць. Лобан. Не хацелася Зосі ва ўсім спавядацца свёкру. Ён сказаў бы дома Тадоры, а тая .. прылажыла б яшчэ ў дзесяць столак і пусціла б пра нявестку славу на ўсё сяло. Крапіва.
•••
Прылажыць (прыкласці) рукі да каго-чаго — а) прыняць удзел у чым‑н., зрабіць што‑н.; б) пабіць каго‑н. Раззлаваныя хлопцы добра прыклалі рукі да бандытаў. Арабей.
Прылажыць руку да чаго або пад чым — распісацца.
прыла́зіць, ‑лажу, ‑лазіш, ‑лазіць.
Незак. да прылезці.
прыла́знік, ‑а, м.
Памяшканне ў лазні, дзе распранаюцца і апранаюцца. Калі [Каетан] адчыняў дзверы з прылазніка ў лазню, не трапляў зуб на зуб. Броўка. Перш было вырашана пабудаваць лазню. З прылазнікам, дзе можна будзе адпачыць. Шашкоў.
прылама́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыламаць.
2. у знач. прым. Надламаны, прыгнуты. Грузным мяшком бандыт з’ехаў пад абгарэлы пянёк, адну руку падкурчыўшы пад сябе, а другой хапаючыся за прыламаныя галінкі. Кірэенка.
прылама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Атрымаць трэшчыну, надламацца. Пяро прыламалася.
2. перан. Разм. Прывучыцца да чаго‑н. Пакуль прыламаўся да кельнерскіх функцый — не раз апарваўся, носячы па дзве талеркі з гарачым супам... Таўлай.
прылама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
1. што. Згінаючы, зрабіць трэшчыну; надламаць. Прыламаць галінку.
2. перан.; каго. Разм. Змяніць (характар, звычкі і пад.). І тут.. думка яго спынілася.. [Толяк] аж жахнуўся вялікіх перспектыў, калі ўсё ўдасца. Тут можна і прыламаць сябе, хоць дзеля вока людскога. Чорны. // Прывучыць да чаго‑н. — Я от толькі Цімоха ніяк не прыламаў, каб маю скрыначку падносіў! — жартуе Вейс. Шынклер.
прыла́таны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прылатаць.
прыла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Прышыць лату; залатаць.