правя́ліцца, ‑ліцца; зак.
Падсушыцца на сонцы, на вольным паветры.
правя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Падсушыць на сонцы, на вольным паветры.
правя́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. правяльваць — правяліць і стан паводле знач. дзеясл. правяльвацца — правяліцца.
правя́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да правяліцца.
2. Зал. да правяльваць.
правя́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да правяліць.
правя́нуць, ‑не; пр. правяў, ‑вяла; зак.
Злёгку звянунь.
правяра́льшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто правярае каго‑, што‑н. — Паштовы на Вільню?.. — абярнуўся .. [Рыгор] да правяральшчыка білетаў. Гартны. [Гарлахвацкі:] Правяральшчык знайшоўся! Я, брат, такія акуляры пастаўлю, што табе і чорнае белым пакажацца. Не такіх за нос вадзілі! Крапіва.
правяра́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. правяраць — праверыць.
правяра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праверыцца.
2. Зал. да правяраць.
правяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праверыць.