прыку́свацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыкусваць.
прыку́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прыкусіць.
2. Адкусваць што‑н. невялікімі часткамі ў дадатак да якой‑н. іншай яды. Душачыся гарачай бульбай, прыкусваючы смачным гурком, [Хведзька] выбіраў з кацялка бульбіну за бульбінай. Мележ.
прыкусі́ць, ‑купіў, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.
1. што. Прышчаміць, наравіць зубамі (сваю губу, язык, шчаку). [Міхалючок] сцішыўся на Мікуцёвых руках, але Мікуць убачыў, як ён ад гэтага моцна сцяў зубы, аж прыкусіў губу. Чорны. // Заціснуць зубамі. Прыкусіўшы папяросу, маўчаў і Васіль. Шашкоў. Наташа пакрыўджана прыкусіла губу, на вачах у яе выступілі слёзы. Краўчанка.
2. чаго і без дап. Разм. Закусіць. [Лабыш:] — Пня, паглядзі прыкусіць чаго. Козел.
•••
Прыкусіць язык — раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання.
прыку́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыкуць.
прыку́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.
Тое, што і прыкаваць. Якім бы светлым быў шырокі свет, Каб на ланцуг прыкуць забойцаў банды! Панчанка. [Марыля] зрабіла крок да дзвярэй, хацела бегчы за сынам, пераняць яго, але спакойныя вочы старога прыкулі яе да месца. Мікуліч.
прыку́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыкусіць.
прыла́вак, ‑лаўка, м.
Асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. Падбярэцкі першы ўбег у магазін, але да прылаўка не стаў, адышоўшыся ў куток да грубкі, дзе была бочка з рыбай. Пташнікаў. Дзве дзяўчыны спрытна завіхаліся за прылаўкам: абслугоўваючы пакупнікоў, адважвалі хлеб, прымалі грошы. Лынькоў.
•••
З-пад прылаўка — незаконна, не ўсім (прадаваць, гандляваць і пад.).
прыла́вачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прылаўка. Прылавачная вітрына.
прыла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога выконваецца якая‑н. праца, работа. Прылады працы. Прылады вытворчасці. □ Калгаснікі складалі на павозкі розныя прылады, запрагалі коней і раз’язджаліся ў розныя бакі: адны ехалі араць папары, другія вазіць лес для новага кароўніка, трэція — на сенажаці. Якімовіч. Звычайны, груба завостраны аловак, крэслячы праект брамы, набыў у .. руцэ [маёра] значэнне актыўнай прылады стварэння. Брыль.
2. Спецыяльнае прыстасаванне, механізм, прызначаны для якой‑н. мэты (вымярэння, вылічэння, кіравання і пад.); прыбор. Вымяральная прылада. Аптычная прылада. □ Шпаркасць .. прабегу [часу] нельга змераць самымі далікатнымі прыладамі. Крапіва.
3. часцей мн. (прыла́ды, ‑лад). Камплект, набор прадметаў для выканання аднаго працэсу, аднаго напрамку работ. Рыбалоўныя прылады. Спартыўныя прылады. Сельскагаспадарчыя прылады. Пісьмовыя прылады. □ Пальцы .. [Алесевых] рук.. перабіралі алоўкі, цыркулі і ўсякія іншыя дробныя каморніцкія прылады на стале. Чорны. Стары закашляўся: нешта раптам вельмі сціснула яго горла. Потым дастаў з кішэні свае курэцкія прылады: капшук з тытунём, люльку і крэсіва. Якімовіч. Дзяўчына падышла да маленькага століка, на якім стаялі прылады дзявочага туалету. Васілевіч.
прыла́дак, ‑дка, м.
Разм. Тое, што і прыбор (у 1 знач.). Пасля абеду бацька пачаў разбіраць свой рэчавы мяшок. Выцягнуў прыладак для галення: брытву, асялок і памазок. Сяркоў.