Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

затапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Ездзячы, ходзячы, прымяць падэшвамі, капытамі; патаптаць. Затаптаць снег. Затаптаць траву. // Топчучы, зацерці, зраўняць, зрабіць непрыкметным. Затаптаць след. Затаптаць лінію на пяску. // Задушыць, раздушыць, стаўшы нагамі, капытамі. — Петро! Бяры на плечы адну дзяўчынку, а я другую, а то затопчуць. Маўр.

2. Топчучы, наступіўшы, патушыць агонь на чым‑н. Затаптаць папяросу. □ Домна схапіла з прыпечку лучыну і затаптала агонь. Лобан.

3. Топчучы, уціснуць, умяць у пясок, зямлю і інш. — Выхапіў асілак Дубавік свой востры меч і адсек цмоку ўсе тры галавы. Дзве галавы ў дрыгву затаптаў, а трэцюю на меч уссадзіў. Якімовіч.

4. Разм. Забрудзіць слядамі. Затаптаць падлогу.

•••

Затаптаць у гразь каго-што — зняславіць, ачарніць.

затараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Даставіць, данесці, давезці куды‑н. — Запражом заўтра жарэбчыка ў вазок.. і ў самы Мінск вас затарабанім. Лобан.

затарахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; зак.

Разм. Пачаць тарахцець. // Пратарахцець. Затарахцеў трактар і змоўк. Асіпенка.

затаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.

Разм. Таргуючыся, забыцца аб часе, абставінах і пад.

затаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Разм. Таргуючыся, дамовіцца аб куплі каго‑, чаго‑н. Затаргаваць воз сена.

затарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затаргаваць.

затармазі́цца, ‑мозіцца; зак.

1. Запаволіць, спыніць свой рух пад дзеяннем тормаза. Машына затармазілася.

2. перан. Разм. Затрымацца, зацягнуцца ў сваім развіцці, руху. Наступленне на правым флангу затармазілася, прычым гэта ставіла пад пагрозу фланг Сібірака. Мележ.

затармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак.

1. што і без дап. Спыніць пры дапамозе тормаза; збавіць ход тормазам. Вылецелі пяць матацыклістаў. Яны затармазілі матацыклы, і адзін з іх падбег да людзей. Шамякін. Шафёр.. зрабіў правы паварот, але раптам рэзка затармазіў. Васілёнак.

2. Спыніцца, збавіць свой ход. Каля маста пярэдні грузавік, а за ім і іншыя затармазілі. Мележ. Вагоны ўздрыгануліся і рэзка затармазілі. Няхай.

3. перан.; што. Разм. Затрымаць, зацягнуць развіццё чаго‑н. Затармазіць справу.

затармасі́ць 1, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак., каго.

Разм. Замучыць, стаміць тармосячы. Дзеці мяне зусім затармасілі.

затармасі́ць 2, ‑машу, ‑мосіш, ‑мосіць; зак.

Разм. Пачаць тармасіць.

затармо́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад затармазіць.