Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыко́л, ‑а, м.

Паля, кол, убітыя ў зямлю (для прычалу, для прывязвання жывёлы і пад.). [З узгорка] сцяжынка крута збягала да ракі ўніз. Там былі прыколы, стаялі лодкі. Лупсякоў.

•••

На прыколе (стаяць, быць) — не выкарыстоўвацца, не быць у эксплуатацыі.

прыко́латы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкалоць.

прыко́лванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прыколваць — прыкалоць (у 1 знач.).

прыко́лвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыкалоцца.

2. Зал. да прыколваць.

прыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкалоць.

прыко́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыколваць — прыкалоць (у 1 знач.).

2. Р мн. ‑лак. Разм. Тое, чым прыколваюць што‑н. (звычайна валасы). У губах [Нінка] трымала прыколкі ад рассыпаных на спіне валасоў. Даніленка.

прыко́нчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыкончыцца.

2. Зал. да прыкончваць.

прыко́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкончыць.

прыко́нчыцца, ‑чыцца; зак.

Разм. Скончыцца. — От як толькі прыкончыцца гэтая калатня, дык [давай] пабяромся з табой дый пойдзем разам. — То куды ж гэта мы пойдзем? — яна [Алімпа] зрабіла выгляд, што не зразумела Анісімавых слоў. Сабаленка.

прыко́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Давесці да канца, закончыць. — Мы адвагу мусім Несці ў сваім сэрцы. А вайну прыкончым, — Нам усё дадуць. Броўка. // З’есці або выпіць усё да астатку. — А Марыніч, дык той зараз цэлага япрука прыкончыць. Колас.

2. Дабіць каго‑н. канчаткова. Другі воўк толькі мармытнуў нешта ў адказ на віск. Яго дзядуля прыкончыў абушком. Пальчэўскі. Аджа Опермана Алёшка прыкончыў апошнім стрэлам. Мікуліч.