Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

засцяба́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Засячы пугай, дубцом і пад.

засцяба́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць сцябаць.

засцянко́вец, ‑коўца, м.

Гіст. Жыхар засценка ​2. Мазавецкі стаяў у натоўпе навакольных засцянкоўцаў ля касцёла і чакаў канца імшы. Чорны.

засцянко́вы, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да засценка ​2. Засцянковая шляхта.

засцяро́га, ‑рогі, ДМ ‑розе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. засцерагаць — засцерагчы.

2. Тое, што засцерагае ад чаго‑н. — Прызнацца, дагэтуль я крыху баяўся, што хто-небудзь прачытае мой дзённік. Праўда, ад гэтага засцерагалі неразборлівы почырк і беларуская, мова, якую ведаў адзін Чарняк. Але засцярога гэта не такая ўжо надзейная. Шамякін.

3. Мера, якая прымаецца для аховы, засцеражэння ад чаго‑н.; надзвычай асцярожныя адносіны да чаго‑н. Да войтавых вушэй даходзяць чуткі: па лясах бадзяюцца цёмныя людзі, змаўляюцца.. і на нешта наважваюцца. Засцярога тут не пашкодзіць. Колас.

засцяро́жлівы, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца з засцярогай; асцярожны. Гэты нясмелы засцярожлівы стук моцна ўразіў бабку і прымусіў забіцца яе сэрца. Колас.

засы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць сыкаць.

засыла́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да засылаць.

засыла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заслаць ​1.

засы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. засылаць — заслаць.

засына́нне, ‑я, м.

Стан паводле знач. дзеясл. засынаць — заснуць.