прыклу́бны, ‑ая, ‑ае.
Які размяшчаецца, знаходзіцца пры клубе. [Мужчына] касіў траву, што буйна вілася на прыклубным участку між кволымі, рэдкімі і засохлымі дрэўцамі. Нядзведскі.
прыклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., клыпаючы, кульгаючы. Барэйка жыў на канцы сяла, так што мала хто бачыў, як ён учора пад вечар ужо прыклыпаў дадому на двух высокіх мыліцах. Скрыган. Міхась прыклыпаў да дзвярэй, прыхіліўся плячом да вушака — роўна стаяць было яму цяжка. Савіцкі.
прыклю́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыключыць.
прыключа́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыключаць.
прыключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыключыць.
прыключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., што.
Уключыўшы, далучыць да чаго‑н.; падключыць (да сеткі, ланцуга і пад.). Прыключыць провад да электрасеткі.
прыключэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыключаць — прыключыць.
прыкляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыкляпаць.
прыкляпа́цца, ‑аецца і ‑клеплецца; зак.
Прымацавацца пры дапамозе клёпкі.
прыкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑кляплю, ‑клеплеш, ‑клепле; зак., што.
Прымацаваць пры дапамозе клёпкі. Прыкляпаць канькі да чаравікаў.