Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыкарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які прыкарэў, прысох. Прыкарэлыя бінты.

прыкарэ́ць, ‑эе; зак.

Закарэўшы, прыстаць, прысохнуць. Павязка прыкарэла да раны. □ Я раблю намаганне сесці. Недзе на спіне прыкарэла сарочка да свежай раны, коле ў правым баку. С. Александровіч. На ботах ля самых калень разам з пяском прыкарэла жоўтае сасновае шыллё: Вуля нядаўна хадзіў па лесе. Пташнікаў.

прыкаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Коцячыся, наблізіцца да каго‑, чаго‑н., папасці куды‑н. Мяч прыкаціўся да вады. □ — А прыкоціцца той клубок проста да сонцавай маткі. Якімовіч.

прыкаці́ць 1, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак. каго-што.

1. Коцячы, наблізіць, даставіць куды‑н. Прыкаціць бервяно. □ Янушак .. шмыгнуў у бочку з-пад салідолу, якую прыкаціў быў некалі да кароўніка Рыбалтоўскі, каб укапаць яе і паліць вадой. Дайліда. // што. Даставіць саматугам куды‑н. (воз, матацыкл і пад.). У гэты ж дзень да .. [механіка] прыкаціў свой веласіпед Несцер Ігнатавіч. Дубоўка. Пакуль настаўнік прыкаціў свой матацыкл да возера, на беразе ўжо гарэў касцёр. Скрыпка.

2. Разм. Прыехаць, прыбыць. Прыкацілі мы ў гарадок на самай лепшай трафейнай машыне. Якімовіч. І вось у бліжэйшую нядзелю пачалі з’язджацца сваякі. Першы прыкаціў у размаляваным вазку дзед Юрка з бабаю Крысяю. С. Александровіч. Аўтобус, нарэшце, прыкаціў, з яго выйшлі пасажыры, што прыехалі з горада. Васілёнак.

прыкаці́ць 2, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак., каго.

Разм. Нарадзіць, прывесці. — Маладзец, сына прыкаціла, — сказала бабка, калі дзіцянё закугакала ў яе на руках. Крапіва.

прыкачава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.

Прыбыць куды‑н. качуючы.

прыкача́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыкачаць.

прыкача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Спец. Ушчыльніць (катком) паверхневы слой чаго‑н. Прыкачаць поле перад сяўбой.

прыка́чванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкачваць — прыкачаць.

прыка́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыкачваць.

прыка́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкачаць.