Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прызаду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Аддацца роздуму; задумацца. Злезшы з цягніка, .. Рыгор не на жарты прызадумаўся, як яму быць і што рабіць? Гартны. З першых тыдняў давялося моцна прызадумацца, чаму работа не ладзіцца і першы месячны план недавыканалі... Сапрыка.

прызапа́сіць, ‑пашу, ‑пасіш, ‑пасіць; зак., што і чаго.

Зрабіць запас чаго‑н. Я трохі грошай прызапасіў і рашыў не марнаваць часу, а ваяваць за свой праект. Хомчанка. Не, на два тыдні — мала. Харчы трэба прызапасіць не менш як на два месяцы. Гурскі. Ты мне, Кузьма, падкінь які воз саломы, — просіць Птах. — А я табе к зіме трохі газы прызапашу. Навуменка. // Падрыхтаваць, зрабіць што‑н. загадзя. Мы ўжо даўно прызапасілі ёмкія кляновыя дручкі, нарэзалі гладкіх дубовых кацёлак. Якімовіч. — Брускоў і грабільнаў я прызапасіў раней, вунь тырчаць пад застрэшшам. Рылько.

прызапа́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прызапасіць.

прызапа́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прызапашваць.

прызапа́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прызапасіць.

пры́зба, ‑ы, ж.

Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання. Вакол усёй хаты насыпана прызба... Ды не абы якая прызба. Гады са два назад мы з бацькам паехалі на Рагазінку на балота — там расла лаза, насеклі яе добры воз і аплялі невысокім плоцікам прызбу. Сабаленка. Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць. Скрыган. Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбе. Колас.

прызва́нне, ‑я, н.

Унутраная цяга і здольнасць да якой‑н. справы, прафесіі. Але прызванне Максімкі было не ў гэтым. Музыкай ён займаўся толькі ў час адпачынку, а больш за ўсё яму хацелася будаваць. Гурскі. З фельчарскімі абавязкамі вы спраўляецеся някепска, але мне здаецца, што па прызванню вы ўсё ж не медык. Арабей. Арганізоўваць, камандаваць — гэта .. [Сцёпкава] прызванне, яго стыхія. Жычка. // Прызначэнне. — Знаеце, што я вам скажу, Міцкевіч? — узрушана прамовіў Кудрынскі. — Беларускі верш — вось ваша сапраўднае прызванне! С. Александровіч.

прызва́цца, ‑завуся, ‑завешся, ‑завецца; ‑завёмся, ‑завяцеся; зак.

Разм. Пайсці ў армію па прызыву. І Ігнась падаваўся далей на ўсход, каб усё ж прызвацца ў войска. Гурскі. — А чаму табе, браце, у Мінскім ваенкамаце Не прызвацца было?.. Куляшоў.

прызва́ць, ‑заву, ‑завеш, ‑заве; ‑завём, ‑завяце; зак., каго.

1. Паклікаць або загадаць прыйсці куды‑н.

2. Прыцягнуць для адбывання воінскай павіннасць. З шахты Мікалая прызвалі на службу ў армію. Хадкевіч. Праз гадзіну Міця ведаў усё, што здарылася з Іванам, Нупрэем і другімі дзесяцікласнікамі, якіх тады, у ліпені, прызвалі. Навуменка.

3. Заклікаць да ўдзелу ў якой‑н. важнай справе.

прызвыча́енасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прызвычаенага.