Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

правозаздо́льнасць, ‑і, ж.

Правазная здольнасць.

право́зіцца, ‑возіцца; незак.

Зал. да правозіць.

право́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.

Незак. да правезці.

право́йкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Войкнуць; сказаць вой.

2. Войкаць некаторы час.

право́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праворваць — праараць.

право́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да праворваць.

право́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праараць (у 1 знач.).

право́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць праворнага. [Міканор] бег па зломе страхі, па самым хібе — каб не так крута было, бег з нечакана згаданай хлапечай праворнасцю. Мележ.

право́рны, ‑ая, ‑ае.

Рухавы, спрытны. А чародкі маладых дзяўчат-паляшучак і праворных маладзіц.. пераміргваліся і кідалі смяшлівыя погляды ў бок маладога настаўніка. Колас. // Шпаркі, хуткі. Праворны ручаёк.

право́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Вохнуць; сказаць вох.

2. Вохкаць некаторы час.