Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тэрміна́тар, ‑а, м.

Мяжа паміж асветленай Сонцам і цёмнай часткамі нябеснага цела.

[Ад лац. termino — размяжоўваю.]

тэрміні́зм, ‑у, м.

Спец. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое сцвярджае, што агульныя паняцці — гэта словы, якія не маюць адпаведнасцей у аб’ектыўнай рэальнасці.

[Ад лац. terminus — слова, тэрмін.]

тэрміно́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тэрміновага. Тэрміновасць паездкі. Тэрміновасць заказу.

2. Разм. Тэрміновая справа; спешка. — Няўжо так абавязкова ехаць у раён сёння?.. Такая тэрміновасць, падумаеш. Перабуду ж неяк аднаго паўдня і без кручкоў... Васілевіч.

тэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які патрабуе неадкладнага, хуткага выканання, вырашэння; спешны. Тэрміновы заказ. □ Кур’ер са штаба злучэння прыімчаў загад аб тэрміновым перамяшчэнні брыгады. Кулакоўскі. Лодку заліло вадою, і трэба было прыняць тэрміновыя меры, каб яе выратаваць. Шкраба. Развітанне з Піліпам Андрэевічам я знарок адклаў на апошнія дні, калі ў мяне ўжо не заставалася ніякіх тэрміновых спраў, звязаных з ад’ездам. Краўчанка. // Які патрабуе неадкладнай пасылкі, адпраўкі. Тэрміновы груз. Тэрміновая тэлеграма. // Які ажыццяўляецца без прамаруджвання. Тэрміновая медыцынская дапамога.

2. Абмежаваны пэўным тэрмінам, разлічаны на пэўны тэрмін. Тэрміновы ўклад. Тэрміновая пазыка.

тэрмі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст па тэрмічнай апрацоўцы металу.

тэрмі́стар, ‑а, м.

Паўправадніковае супраціўленне, велічыня якога ў значнай ступені залежыць ад тэмпературы.

тэрмі́т 1, ‑у, М ‑міце, м.

Парашкападобная сумесь алюмінію з вокісламі некаторых металаў, якая пры гарэнні дае вялікую тэмпературу і выкарыстоўваецца ў тэхніцы і ваеннай справе.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня.]

тэрмі́т 2, ‑а, М ‑міце, м.

Перапончатакрылае насякомае гарачых краін, якое жыве згуртаваннямі ў вялікіх гнёздах і з’яўляецца шкоднікам драўніны.

[Ад лац. termes, termitis — жук-дрэваед.]

тэрмі́тнік, ‑а, м.

Гняздо тэрмітаў ​2.

тэрмі́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэрміту ​1, звязаны з выкарыстаннем яго. Тэрмітная з варка.

•••

Тэрмітная сумесь — тое, што і тэрміт ​1.

тэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем цеплавой энергіі. Тэрмічны рэжым. Тэрмічнае дзеянне току. // Заснаваны на дзеянні цеплавой энергіі. Тэрмічная апрацоўка металаў. Тэрмічнае рэле. // Прызначаны для цеплавой апрацоўкі металаў. Тэрмічны цэх.

[Ад грэч. thermos — гарачы, цёплы.]