Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыгно́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыгнаіць.

прыгну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прыгнуць.

прыгну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

Нагнуцца, нахіліцца; трохі сагнуцца. [Маша] усміхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызваліць плячо з-пад.. [Ярашавай] цяжкай рукі, і пайшла да дзвярэй. Шамякін. — Вось прыдумаў, Бабашка! І рад яшчэ, як невядома што! — сказаў Цыган. — А ўсё ж прыгнуўся да Міхасёвага акенца і пачаў цікаваць. Брыль.

прыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Нагнуць, нахіліць; трохі сагнуць. Саўка, сутулаваты высокі мужчына, прыгнуў галаву ў дзвярах і выйшаў на двор. Федасеенка. Старасць прыгнула яго .. стан і кінула на твар і на высокі лоб цэлую сетку маршчын. Колас. // Сагнуўшы, нахіліць да чаго‑н. [Рыльскі] каменем убіў два цвікі, прыгнуў іх, і падлога зноў мела свой сапраўдны выгляд. Чорны. Як шары, Паліліся антонаўкі І да долу прыгнулі сады. Броўка.

прыгнята́льнік, ‑а, м.

Той, хто прыгнятае; эксплуататар. Падобныя катлоўскім здарэнні казалі за надыход часоў адплаты з боку сялян сваім прыгнятальнікам. Гартны. — Мы вельмі добра памятаем сваіх прыгнятальнікаў, — гаварыў таварыш Кубяк. Брыль.

прыгнята́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да прыгнятальнік.

прыгнята́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прыгнятальніка (прыгнятальнікаў); заснаваны на прыгнёце, прыгнечанні. Прыгнятальніцкія класы. Прыгнятальніцкі лад. Прыгнятальніцкі характар дзяржавы.

прыгнята́льны, ‑ая, ‑ае.

Які прыгнятае, выклікае цяжкі, змрочны настрой.

прыгнята́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прыгнятаць.

прыгнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Прыціскаць чым‑н. цяжкім зверху. Прыгнятаць сыр каменем.

2. Не даваць свабодна жыць, эксплуатаваць. Вёску прыгняталі памешчык і земства, ураднік і мясцовы багацей. Навуменка.

3. перан. Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой. Памаўчаўшы,.. [маці] загаварыла, перасільваючы нейкі ўнутраны цяжар, які прыгнятаў яе. Якімовіч. Бянтэжыла і прыгнятала нас яшчэ і невядомасць. С. Александровіч. Мяне прыгнятала адзіноцтва, тая сіратлівая цішыня, якая часта панавала ў нашых зялёных кутках. Кулакоўскі. Нізкае скляпенне, пах цвілі, папіскванне пацукоў прыгнятала хлапца. Гурскі.