засвяткава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак.
Разм. Прасвяткаваць больш, чым трэба, загуляцца ў час свята.
засвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.
Пачаць святкаваць.
засвяці́цца 1, ‑свеціцца; зак.
Сапсавацца ў выніку пападання прамянёў святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).
засвяці́цца 2, ‑свеціцца; зак.
Пачаць свяціцца.
засвяці́ць 1, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак., што.
1. Запаліць што‑н. для асвятлення. Стэпа знайшла запалкі, засвяціла агонь. Гартны.
2. Сапсаваць прамянямі святла (пра святлоадчувальную плёнку, паперу і пад.).
засвяці́ць 2, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.
Пачаць свяціць.
засе́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заседзець, засядзець.
засе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да заседзецца, засядзецца.
засе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заседзець, засядзець.
засе́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і засядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Затрымацца, доўга праседзець дзе‑н. Заседзеліся позна. Перад гаспадарамі паўстала праблема: дзе пакласці гасцей спаць? Корбан. Недзе блізка на суседскім двары раз-пораз маці клікала дачку, якая позна засядзелася, відаць, з хлопцам на прызбе. С. Александровіч. // перан. Доўга пражыць на адным месцы, прабыць у адным стане і пад. І ўсім гэтым неабсяжным прасторам зямель і лясоў валодае адзін старадаўні род польскага князя Радзівіла. Ці не занадта доўга заседзеўся ён у сваім нясвіжскім княжацкім гняздзе? Колас.
•••
Заседзецца ў дзеўках — не выйсці своечасова замуж. [Антаніна] была перастарак, даўно заседзелася ў дзеўках і хоць добры мела пасаг, ніхто не квапіўся на яе багацце. С. Александровіч.
засе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць і засядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Разм.
1. Забрудзіць адходамі (пра насякомых, птушак). Мухі заседзелі шкло.
2. Доўга або нязручна седзячы, давесці (нагу, ногі) да амярцвення, здранцвення. Заседзець нагу.