Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

зарэкамендава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

Паказаць, праявіць сябе з якога‑н., звычайна станоўчага, боку. Дубовік, які толькі месяц яшчэ працуе на пагрузцы, зарэкамендаваў сябе .. як сумленны работнік. Чарнышэвіч.

зарэкамендо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зарэкамендаваць.

зарэтушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак., што.

Пакрыць рэтушшу; падправіць (відарыс) шляхам рэтушоўкі.

зарэ́ць, ‑рае; безас. незак.

Займацца на зару. Ішоў Пракоп на самым на цямочку, як толькі гарэла. Баранавых.

зарэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца за ракой. У зарэчнай далечы сінее лес. Шамякін.

зарэ́чча, ‑а, н.

Мясцовасць, якая знаходзіцца за ракой. Надвор’е на здзіўленне ціхае, яснае, цёплае. Сіняватая смуга звісае над зарэччам. Колас.

за́саб, прысл.

Разм. Запар, без перапынку. [Васіль] некалькі разоў засаб пацалаваў таварыша. Гартны.

заса́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Памяшканне для трымання, развядзення або адкорму жывёл і птушак. Трусіны засад. □ [Суседка:] — Я трымаю пеўня ў засадзе, а ён ужо на продаж пайшоў — Дзе ж гэта ты схапіў яго, галубок? Васілевіч.

заса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Спосаб нечаканага нападу з укрыцця. Наладзіць засаду. □ Дзед Змітрок, які прыйшоў у атрад крыху пазней, спачатку не ўдзельнічаў у засадах. Шчарбатаў.

2. Скрытае месца, якое выкарыстоўваецца для нечаканага нападу на каго‑н., для назірання за кім‑н. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі. Маўр. Прылягла.. лісіца, высочваючы з засады здабычу. Лынькоў.

3. Атрад, войска, якія знаходзяцца ва ўкрыцці і гатовы да нападу. Выставіць засаду. Зняць засаду. □ Далёка наперад.. выкідваюцца моцныя групы — засады на шляхах адыходу партызан. Брыль.

заса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Зал. да засаджваць.